Фантазіі са снегу!

Из нашей почты Новости

Нарэшце пачалася сапраўдная зіма! На вуліцы пануе марозная пагода, выпаў першы снег. На жаль толькі не вельмі многа. Але ж у гэтыя зімнія дзянькі ўся дзетвара на вуліцы: гуляюць у снежкі, малююць малюнкі на снезе, проста гуляюць па першаму сняжку.

Вучні школы так абрадаваліся снегу, што вырашылі ляпіць са снегу казачных герояў. Спачатку не маглі здзейсніць задуманае, так як пагода была марозная і снег не ляпіўся. Але час дарма не трацілі: малявалі ў класе макеты будучых скульптур, думалі і прапаноўвалі, як будуць упрыгожваць. Прапаноў было так многа, што вырашылі нават правесці конкурс на лепшы макет скульптуры са снегу. Кожны прадстаўляў свой, апісваў тэхналогію яго выканання, называў спіс неабходных матэрыялаў для выканання работы. Затым настаўнікі пачатковых класаў разам з дзецьмі выбіралі самыя лепшыя і простыя ў выкананні макеты. Адзінагалосна вырашылі ляпіць чарапаху і вусеня!

Дачакаўшыся, калі снег пачаў добра ляпіцца, вучні разам з настаўнікамі прыняліся за справу на вуліцы, пачалі здзяйсняць задуманае, з вялікім жаданнем і азартам прыняліся за справу. Адны качалі снег і зносілі снежны матэрыял. Другія з гэтага снегу ляпілі неабходныя дэталі. Трэція злучалі іх паміж сабой, прыдаючы патрэбную форму скульптуры. Потым усе разам расфарбоўвалі і аздаблялі нашы гатовыя скульптуры. Праца проста кіпела! Хоць на вуліцы было ветрана, за дружнай і цікавай работай ніхто не звяртаў увагі на пагоду.

Калі работа была завершана, ўсе разам зрабілі фота ля сваіх шэдэўраў. Вельмі радасна, калі праца прыносіць задавальненне. Дзеці і папрацавалі з задавальненнем, і адпачылі на свежым паветры.

Будзем чакаць яшчэ снегу, бо задумак яшчэ шмат. Пастараемся іх здзейсніць.

Таццяна Мікалаеўна ГАЛАВАЧ,

настаўнік пачатковых класаў.

Мастоўскі раён,

Мілявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *