Праблеме бяздомных жывёл была прысвечана класная гадзіна «Браты нашы меншыя» ў 2-м класе Любчанскай школы. Дзеці расказвалі пра сваіх хатніх выхаванцаў.
Іван Буйвал, напрыклад, знайшоў каля дарогі маленькае кацянё. Разам з матуляй абагрэў, накарміў і выгадаваў яго. Цяпер Цёма – любімец сям’і.
Дар’я Міснікевеч разам з бабуляй лічыць сваіх выхаванцаў – ката Матроскіна, кошак Мілку і Машку – сапраўднымі сямейнымі лекарамі. У бабулі баляць ногі, і яны заўсёды прыстасоўваюцца каля яе ног, саграваючы іх сваім цяплом. І бабуля кажа, што боль праходзіць.
Жэня Лазарава сваю Боню знайшла з пакалечанай лапкай, выхадзіла яе, падлячыла. А цяпер гэта сапраўдная прыгажуня.
Шмат яшчэ цікавых гісторый пачулі мы на класнай гадзіне і вырашылі клапаціцца і аберагаць, братоў нашых меншых, правесці акцыю ў дапамогу прытулку для бяздомных жывёл, які знаходзіцца ў нашым раёне.
Іна Браніславаўна КАМОРНІК,
класны кіраўнік.
Навагрудскі раён,
Любчанская школа, 2-гі клас.