Запомніцца надоўга

Из нашей почты Новости

Напярэдадні Навагодніх свят выхаванцы Шчорсаўскага дзіцячага сада–сярэдняй школы сабраліся на раннік «Мы вітаем новы год».

Дзеці адказна рыхтавалтся да свята – вучылі вершы, танцы, песні і з нецярпеннем чакалі сустрэчы з Дзедам Марозам і яго ўнучкай. І вось гэты момант настаў!

Дзед Мароз і Снягурачка спачатку павіншавалі дзяцей, іх бацькоў, выхавальнікаў з надыходзячым Новым годам, пажадалі ўсім міру, спакою, здароўя, дабрабыту ў кожнай сям’і.

Пасля гучалі песні, вершы, ладзіліся танцы і карагоды вакол прыгажуні ёлкі. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, збіралі Снегавіка. Найлепшы з гэтым справіліся самыя маленькія Варвара Аўсейка і Марыя Меляняка.

Упэўнена, што такі святочны настрой застанецца на ўвесь наступны год.

Кацярына Мікалаеўна БСТРАНКОВА,

выхавацель дзіцячага саду .

Навагрудскі раён,

Шчорсаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *