Выцінанка на акно з паперы – гэта самы лёгкі спосаб пасяліць казку на нашым акенцы і стварыць ўтульную чароўную навагоднюю атмасферу, а так сама парадаваць сваіх вучняў і выклікаць ўсмешкі.
Навагодняя выцінанка ўпрыгожвае вокны майго класа ўжо гадоў дзесяць. Пачыналася ўсё з простых шаблонаў і немудрагелістых сюжэтаў. Кожны год стараюся прыдумаць нешта новае і прыгожае, незвычайнае і чароўнае. У свой час нас наведвалі і Снежная птушка, і Дзед Мароз, які з вядра засыпаў усё навакол сняжынкамі, і Дзед Мароз, які лез праз комін з падарункамі. А ў гэтым годзе ў нас сюжэт па тэме «Ліст Дзядулю Марозу». На першым акенцы Сінічка і Снегавік нясуць лісты Дзядулі Марозу. Яны спяшацца, каб паспець своечасова прынесці пошту галоўнаму казачнаму чараўніку. На другім акенцы хатка Дзядулі Мароза, навагодняя елка і Снегавік, які падмятае дарогу да доміка. Ну, а на трэцім акенцы – галоўны казачны чараўнік, які ўважліва чытае дзіцячыя лісты.
Вучні ў захапленні ад казкі, якая з імі ўвесь дзень, пакуль яны знаходзяцца на ўроках. І нават, нашапталі Снегавічку свае жаданні.
Валянціна ІванаўнаМІХАЙЛАВА,
настаўнік пачатковых класаў.
Астравецкі раён,
Альхоўская школа.