Экскурсія ў музей

Из нашей почты Новости

Выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера «Навагодні калейдаскоп», які ў час зімніх канікул працаваў у Шчорсаўскім дзіцячым садзе–сярэдняй школе, наведалі карэліцкі краязнаўчы музей.

Адна з экспазіцый музея пазнаёміла дзяцей з матэрыяламі археалагічных раскопак на тэрыторыі раёна, са старажытнымі прыладамі працы. З цікавасцю выхаванцы аглядалі прадметы сялянскага побыту, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XIX-XX стагоддзяў.

Цікавай і пазнавальнай была гутарка з экскурсаводам, хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб навуковай і творчай дзейнасці знакамітых людзей Карэліччыны: Яна Чачота, Ігната Дамейкі, Янкі Брыля, Алясандра Моніча, а таксама аб падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі раёна падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Асаблівую цікавасць у рабят выклікала экспазіцыя «Прырода роднага краю».

Людміла Сяргеяўна МІХАЛКЕВІЧ,

настаўнік пачатковых классаў.

Навагрудскі раён,

Шчорсаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *