Віншуем Яну Пятровіч, вучаніцу 7-га класа, пераможцу ў дадатковай намінацыі «За стылістычную вытрыманасць» рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Беларускі салавей», прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі.
Усяго ўдзельнічала 827 прац. Вельмі ўдзячны, што нас адзначылі ў знакамітай Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Жадаем Яне і яе кіраўніку Галіне Іларыёнаўне Хамянок.
поспехаў у іншых творчых конкурсах! Яначка з’яўляецца актыўным ўдзельнікам розных конкурсаў, а яшчэ яна старшыня піянерскай дружыны імя Лізы Чайкінай, таму многія акцябраты і піянеры захапляюцца ёю і жадаюць раўняцца на яе.
Надзея Сяргееўна ШЫЛАВЕЦ,
педагог-арганізатар.
Расонскі раён,
Клясціцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа імя У.А.Хамчаноўскага.