Зазірнуць у мінулае

Из нашей почты Новости

Навучэнцы 2–6-х класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-        сярэдняй школы наведалі музеі Казлоўшчынскай школы.

У цікавай і займальнай форме экскурсавод Ірына Аляксандраўна Ламака пазнаёміла вучняў з выставамі музея «Шляхамі продкаў». Увагу дзяцей прыцягнула тэматычная дыярама, створаная да 75-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі зацікавіліся макетам партызанскага лагера, які быў арганізаваны непадалёку ад г. п. Казлоўшчына ў 1942 годзе. Уразіла экспазіцыя «Прывітанне з СССР», дзе былі прадстаўлены рэчы, якімі карыстаўся ў паўсядзённым жыцці савецкі народ.

Таксама навучэнцы мелі магчымасць наведаць выставы музея «Скарбонка нашых продкаў». Экскурсантаў уразілі прадстаўленыя экспазіцыі, асабліва вырабы майстроў: гліняныя, ручнікі і інш. Кіраўнік музея Аксана Мікалаеўна Яфімчык правяла майстар-клас па вырабу лялькі-абярэгу.

Крысціна Іванаўна СУШЧЭВІЧ,

настаўнік хіміі і біялогіі.

Дзятлаўскі раён,

Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *