Цуды на Каляды

Из нашей почты Новости

Адно з галоўных святаў праваслаўных беларусаў – Раство Хрыстова. Свята нараджэння новага жыцця і надзей, веры ў святло.

У гонар свята у храме святога прарока Ільі аграгарадка Ілья адбылося святочнае богаслужэнне. Са шчырымі пажаданнямі дабра і шчасця звярнуўся да прыхажан настаяцель храма святого прарока Ільі протаіерэй Сергій Вачугоў.

Святочнымі каляднымі вершамі і песнямі павіншавалі сваіх блізкіх і прыхажан храма вучні Ільянскай школы, удзельнікі гуртка «Асновы праваслаўнай культуры». Усе дзеці атрымалі калядныя падарункі. Вялікае духоўнае задавальненне атрымалі ўсе.

Таццяна Рыгораўна МАСКАЛЕНКА,

кіраўнік гуртка «Асновы праваслаўнай культуры».

Вілейскі район,

Ільянская школа імя А. А. Грымаця.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *