Артэфакты знайшлі

Из нашей почты Новости

Вучні пачатковых класаў Алекшыцкай школы наведалі раённую рэзідэнцыю Бераст-Зюзі і Спадарыні Завеі.

Юных гасцей сустрэлі Снегавікі, якія паведамілі, што Хапун (міфалагічны персанаж) пераблытаў чароўны каляндар для таго, каб Вясна, Лета і Восень не змаглі вярнуцца ў свой час. Каб гэтага не адбылося, дзецям неабходна было адшукаць магічныя артэфакты кожнай пары года – птушку, папараць-кветку, збожжавы сноп і калядную зорку.

У час гульні дзеці пазнаёміліся з такімі міфалагічнымі істотамі як Начніца, Вужалка, Паветнік, Гаёўка, са старадаўнімі легендамі і паданнямі, народнымі гульнямі, чарадзейнымі заклічкамі.

Людміла Іванаўна САДАЎНІЧАЯ,

настаўнік пачатковых класаў.

Бераставіцкі раён,

Алекшыцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *