У навучэнцаў Хвінявіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы стала ўжо добрай традыцыяй сустракацца ў Святкі з настаяцелем Накрышскай Барыса-Глебскай царквы.
Са святаром айцом Мікалаем вучні ўзгадалі гісторыю ўзнікнення калядных святкаванняў. Было цікава даведацца адказы на пытанні, як зарадзіліся традыцыі Вялікага свята Ражства Хрыстова ў праваслаўных вернікаў. Айцец Мікалай растлумачаў сімвалы, якія бачаць вернікі на праваслаўных іконах.
Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,
класны кіраўнік 9-га класа
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.