Прыйшла Каляда

Из нашей почты Новости

У даўнія-даўнія часы напярэдадні Калядкаў галоўным заняткам моладзі было калядаванне. Збіраліся групы калядоўшчыкаў, апраналіся ў адзенне казачных герояў, хадзілі па дварах с песнямі-калядкамі.

Продкі лічылі, што ў перыяд зімовага сонцазвароту, усё збудзецца. Па-гэтаму калядоўшчыкі ўслаўлялі гаспадароў, жадалі здароўя, шчасця і багацця. І ў наш час дзеці і дарослыя працягваюць гэтую традыцыю. Так, напрыклад, дзеці з гуртка «Сказка», які працуе пры СДК, разам з дарослымі, прайшліся па вуліцах нашага аграгарадка Заполле, з тэатралізаваным абрадам «У гасцях у Каляды». Здалёк было чутна як калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, танцавалі, ігралі на музычных інструментах. Усе былі шчаслівыя, вясёлыя і радасныя. Дамоў пайшлі з салодкімі гасцінцамі.

А яшчэ ў бібліятэцы прайшла літаратурна-гульнёвая праграмма «Калядныя забавы». Дзеці пазнаёміліся з абрадам калядавання, з гісторыяй узнікнення свята. Былі праведзены конкурсы «Выбар гаспадыні», «Добры вечар», «Прыйшла Каляда» і гульні «Валенкі», «Вушы замёрзлі». Усе разам спявалі песні-калядкі.

Таццяна Віктараўна БЕЛАКУРСКАЯ,

бібліятэкар.

Клічаўскі раён, аг.Заполле,

сельская бібліятэка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *