Каляды – народнае зімовае свята, напоўненае рознымі абрадамі, сэнс якіх выяўляўся ў жаданні хутчэй наблізіць надыход сонечнага цяпла і забяспечыць добры ўраджай у новым гаспадарчым годзе.
Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Літаратурнае краязнаўства» захоўваюць мясцовыя традыцыі, звязаныя са святкаваннем зімовых свят. Таму хлопчыкі і дзяўчынкі разам з супрацоўнікамі Раклевіцкага ДК адправіліся ў калядныя вандраванні. Навучэнцы і дарослыя пераапраналіся ў казу, мядзведзя, чорта, нячыстую сілу, бусла і дарылі жыхарам аграгарадка Раклевічы віншаванні, спявалі песні, паказвалі вясёлае тэатралізаванае прадстаўленне пра Казу і Мядзведзя. Гаспадары шчодра ўзнагароджвалі калядоўшчыкаў цукеркамі і другімі смачнымі пачастункамі. На працягу ўсяга каледавання панавала атмасфера весялосці, адчуванне шчасця і ўзнёсласці ад таго, што маеш магчымасць павіншаваць людзей са святымі вечарамі і падараваць ім добры настрой.
Наталля Аляксандраўна СОКАЛ,
педагог дадатковай адукацыі
Дзятлаўскага раённага цэнтра
дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Дзятлаўскі раён, аг. Раклевічы.