Калядныя вячоркі

Из нашей почты Новости

Класная гадзіна для вучняў 7-га класа Вераб’евіцкага дзіцячага сада–базавай школы, якая прайшла ў этнаграфічным аддзеле школьнага краязнаўчага музея, аказалася запатрабаванай і цікавай. Напярэдадні кожны з навучэнцаў запытаўся ў сваіх бацькоў і бабуль, як у іх час святкавалі Каляды.

Старадаўні сялянскі інтэр’ер, імправізаваная лямпа на стале, за акном завыванне ветру. Як быццам стагоддзе назад. А ў нас атмасфера ўтульнасці і таямнічасці. Сабраўшыся разам за адным сталом, хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліся пачутым ад бацькоў, інсцэніравалі элементы некаторых калядных гульняў. Кожнаму ўдзельніку запомніліся нашы калядныя вячоркі.

Ларыса Яўгенаўна МАРОЗ,

класны кіраўнік.

Навагрудскі раён,

Вераб’евіцкі дзіцячы садбазавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *