Літаратурная вясёлка

Из нашей почты Новости

Славіцца зямля беларуская сапраўднымі песнярамі, майстрамі літаратурнага слова! Літаратурнаму мінуламу Бераставіччыны быў прысвечаны цікавы занятак у 9-м класе Старадварэцкага-ясляў-сада–базавай школы.

Нібы вясёлка на небе, пераліваліся прыгожым гучаннем вершы Галіны Жывіцы, якія чаравалі меладычнасцю і незвычайнасцю. З цікавасцю вучні слухалі сваіх сяброў, удзельнічалі ў абмеркаванні, выказвалі свае думкі. Прыгажосць роднага краю, зачараванасць яго краявідамі яшчэ раз прагучалі ў вершаваных радках і заставілі задумацца аб адказнасці кожнага чалавека за лёс Радзімы, за захаванне яе прыгажосці і непаўторнасці.

Асаблівая паэтычная старонка была прысвечана творчасці нашага земляка Івана Леткі. Сувязь з радзімай, роднымі мясцінамі Іван Антонавіч Летка пранёс праз усё жыццё і адлюстраваў у сваіх вершах. «І здаецца не ездзіў я за гары, лясы, а на выгане недзе толькі выйшаў з расы…». Вершы Івана Леткі заставілі вучняў задумацца аб тых мясцінах, дзе кожны з нас бярэ свой пачатак, дзе праходзіць дзяцінства і юнацтва – аб малой радзіме.

Знаёмства з творчасцю знакамітых паэтаў-землякоў – гэта своеасаблівае падарожжа па родным краі, тым краі,  за лёс якога ў адказе кожны з нас.

Зоя Станіславаўна УЦЕПЯРГЕНАВА,

класны кіраўнік.

Бераставіцкі раён,

Старадварэцкі яслі-сад–базавая школа, 9-ты клас.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *