Урачысты прыём у піянеры ў в. Беліца

Из нашей почты Новости Поляна друзей

Навучэнцы пачатковай школы, якая знаходзіцца ў вёсцы Беліца, што на Лідчыне, прымалі ўдзел у вельмі важным дыялогу «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Сіла закона на абароне дзяцінства».

Акцябрацкія зорачкі «Бусляняты» і «Васількі» разважалі аб тым, як законы Канстытуцыі Беларусі абараняюць правы дзяцей, чыталі тыя пункты закона, якія датычацца непасрэдна жыцця дзяцей, магчымасці спакойна хадзіць у школу, развівацца, занімацца цікавымі справамі, адчуваць сябе грамадзянамі краіны, негледзячы на ўрост. Мерапрыемства праходзіла вельмі ўрачыста: дзеці спявалі гімн, расказвалі аб сімвалах Беларусі, аб самых дарагіх сэрцу мясцінах сваёй малой радзімы.

Ва ўрачыстай абстаноўцы акцябраты зорачкі «Бусляняты» былі прыняты ў піянеры, а першакласнік Нікіта Краўчанка – ў акцябраты. Дзякуючы шматгадовай рабоце педагога-арганізатара Наталлі Сцяпанаўны Губарэвіч, якая падтрымлівае традыцыі школьных арганізацый, каб стаць піянерам, вучні з першага дня атрымоўвалі і выконвалі даручэнні і заданні, у кожага быў свой дзённічак, у якім адзначаліся яго дасягненні. Адным з умоў паступлення ў піяныры была добрая і выдатная вучоба, прыкладныя паводзіны, дапамога сябрам і дарослым. Дзеці ведалі, што атрымаць званне піянер – гэта вельмі ганарова і мэтанакіравана ішлі да гэтага дня. Павіншаваць піянераў прыйшла дырэктар школы Наталля Яўгенаўна Ясюлевіч, якая пажадала дзецям далейшых поспехаў, быць прыкладам для акцябрат і старэйшых і павязала гальштукі. Усю інфармацыю, якую падрыхтавалі, дзеці сабралі ў прыгожы маляўнічы плакат  і падаравалі яго акцябрацкай зорачцы «Бусляняты».

Хочацца верыць, што гэты ўрачысты момант назаўжды застанецца ў памяці, як цудоўны успамін пра дзяцінства.

Інна Анатольеўна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,

настаўнік.

Лідскі раён,

Беліцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *