У рамках рэалізацыі раённага праекта «Музейны рэтрыт_Турызм без чамадана» для навучэнцаў 10–11-х класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы была арганізавана экскурсія па маршруце «аг. Хвінявічы–в. Пацаўшчына–в. Міроўшчына–аг. Вензавец–аг. Хвінявічы».
Удзельнікі наведалі царкву ў вёсцы Пацаўшчына, былы парк рода Стравінскіх ў вёсцы Міроўшчына, царкву святых Пятра і Паўла аграгарадка Вензавец. Цікавай была экскурсія ў музей «Кола часу» Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы. Навучэнцам ў займальнай форме расказалі аб галоўных святах беларускага календара, аб прыладах працы, якімі карысталіся нашы продкі.
У перспектыве – наведаць вытворчы ўчастак Парэцкага спіртавога завода ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь», будынак якога быў узведзены прадстаўнікамі рода Стравінскіх.
Сабраны матэрыял будзе выкарыстаны падчас напісання даследчай работы «Тайны рода Стравінскіх на Дзятлаўшчыне».
Марына Мар’янаўна ЦІЛІГУЗАВА,
класны кіраўнік 10-га класа,
Наталля Анатольеўна МАЛЕЦ,
класны кіраўнік 11-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.