Экалагічнае падарожжа

Из нашей почты Новости

У 7-м класе «Б» гімназіі № 3 горада Магілёва адбылося завочнае экалагічнае падарожжа на тэму «Зямля мая – зялёны дом».

Вучні разам з класным кіраўніком Кацярынай Леанідаўнай Бацейкінай правялі завочнае экалагічнае падарожжа па тых краінах, дзе гэтыя глабальныя экалагічныя праблемы ўжо амаль «задушылі чалавека», якія стварыў сам чалавек. 

Пры размове гімназісты правільна адзначылі наступствы дзейнасці чалавека, якія негатыўна ўплываюць на стан навакольнага асяроддзя. Сёння трэба толькі паглядзець за акно, каб убачыць на зялёным газоне перад домам стаянку; дзясяткі аўтамашын на дарозе, за якімі ўюцца чорныя клубы дыму; дзесьці ўдалечыні можна ўбачыць трубу, над якой узвышаецца агромністае чорнае воблака… Гэта не ўсё, гэта малыя прыклады забруджвання навакольнага асяроддзя, з якімі мы сустракаемся штодзённа. Гэта невялікія праблемы не толькі нашага горада, але і ўсёй планеты Зямля. Адсюль пасля і вынікаюць глабальныя экалагічныя праблемы. 

Але размова не спынілася толькі на фактах. Сямікласнікі прапанавалі шмат ідэй, як трэба пазбегнуць катастрофы.

Таксама выступілі са сваім эсе «А што зрабіў ты!? » вучаніцы класа Ганна Самуйлік і Дар’я Шаблоўская, якія ў снежні 2021 года ўдзельнічалі ў абласным конкурсе творчых работ «Жить в эко-стиле» і ўзнагароджаны дыпломамі І ступені.

Дзяўчаты ў сваёй рабоце таксама ўзнімаюць праблемы экалагічнага напрамку і прыводзяць довады, што трэба спачатку пачаць з сябе для вырашэння ўзнятых праблем хоць крышачку. Поспех вучаніц у конкурсе асвяцілі на сваіх старонках афіцыйныя сайты гімназіі і абласной газеты «Вечерний Могилёв» https://mogilevgymn3.znaj.by/services/news;  https://vecherniy-mogilev.by/zhit-v-eko-stile/.

Такім чынам, гэта мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў вучняў экалагічнай культуры, развіло ўменне разважаць, аналізаваць, назіраць,   сфарміравала актыўную грамадзянскую пазіцыю школьнікаў у дачыненні аховы прыроды. 

Ганна САМУЙЛІК,

Дар’я ШАБЛОЎСКАЯ,

карэспандэнты «Гімназічнага весніка»,

Святлана Вячаславаўна ЦЫХОЎСКАЯ,

рэдактар «Гімназічнага весніка».

г. Магілёў, гімназія № 3.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *