Гонар за Беларусь

Из нашей почты Новости

У Хвінявіцкім дзіцячым садзе–сярэдняяй школе прайшоў адзіны дзень інфармавання «Школа актыўнага грамадзяніна» на тэму «Гонар за Беларусь. Мір міжканфесійны, мір міжнацыянальны». У навучэнцаў 9–10-х класаў занятак прайшоў у форме семінара-інфармацыі, на якім абмяркоўвалі актуальныя пытанні тэмы.

ШАГ 1. Навучэнцы выступілі з паведамленнямі пра канфесійны свет Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйныя выступленні суправаджаліся прэзентацыйным матэрыялам.

ШАГ 2. Усе ўключыліся ў абмеркаванне ролі рэлігіі ў жыцці чалавека, яе ўплыў на фарміраванне асобы. Звярнулі асаблівую ўвагу на міжканфесійныя і міжнацыянальныя адносіны ў краіне паміж грамадзянамі. Навучэнцы мелі магчымасць пазнаёміцца з культавымі збудаваннямі кожнай рэлігійнай канфесіі, вучыліся правілам паводзін  на аснове талерантных адносін у грамадстве.

ШАГ 3. Навучэнцы спланавалі віртуальны маршрут «Да Святыняў Гродзеншчыны сэрцам дакраніся».

Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,

класны кіраўнік.

Дзятлаўскі раён,

Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *