Да Міжнароднага дня роднай мовы

Из нашей почты Новости Пригласительный билет

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае вучняў VІІI-XІ класаў г. Мінска і Мінскай вобласці прыняць удзел у IІІ-й Навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Вучням прапанавана ў сваіх работах звярнуцца да жыцця і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў. 2022 год з’яўляецца юбілейным для многіх майстроў мастацкага слова: Уладзіслаў Галубок (140 гадоў), Цішка Гартны (135 гадоў), Зоська Верас (130 гадоў), Язэп Пушча (120 гадоў), Браніслаў Тарашкевіч (130 гадоў), Максім Танк (110 гадоў), Янка Брыль (105 гадоў), Пімен Панчанка (105 гадоў), Уладзімір Калеснік (100 гадоў), Алесь Адамовіч (95 гадоў), Іван Пташнікаў (90 гадоў), Алесь Наўроцкі (85 гадоў), Міхась Стральцоў (85 гадоў), Алесь Разанаў (75 гадоў), Данута Бічэль-Загнетава (85 гадоў).

Праца канферэнцыі будзе праводзіцца ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай.

У Экспертны Савет запрашаюцца прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, літаратары, краязнаўцы.

Дата правядзення: 28 лютага 2022 года.

Месца правядзення: Установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” (г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13).

Заяўку на ўдзел прымаюцца да 20 лютага 2022 г. на электронную пошту музея: bellitmuseum@tut.by з пазнакай у тэме пісьма “Заяўка на ўдзел у Канферэнцыі”. Форма заяўкі і патрабаванні да афармлення даклада – на сайце музея www.bellitmuseum.by.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *