Зiма… Колькi радасцi i цудаў у гэтым слове! Асаблiва для дзяцей. А ў гэтым годзе зiма выдалася на славу! Як кажуць дзецi: сапраўдная! А зiма i праўда здзiўляе. Мароз шчыпле за нос. Завеi гудуць у камiнах. А снегу вялiкiя гурбы намяло. I празрыстыя ледзяшы весела блiшчаць на сонцы.
У дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцi аграгарадка Парэчча на такую прыгажосць не змаглi не звярнуць увагi нi дарослыя, нi дзецi. I вось аднойчы, у адзiн прыгожы сонечны дзень, усе выйшлi на вулiцу. I пачалася тут цудадзейная праца. А праз некаторы час на тэрыторыi дашкольнай установы з’явiлiся цiкавыя снежныя фiгуры.
Вось гэта цуд! Вялiкі вусень ласкавай усмешкай сустракае выхаванцаў каля парога дашкольнага цэнтру. Які прыгожы, прыветлiвы, рознакаляровы. Але не скульптары яго выточвалi, як можа здавацца на першы погляд. Зляпiлi са снегу выхавальнiкi дашкольнай установы. I дзецi з радасцю дапамагалi: ляпiлi, выраўнiвалi, фарбавалi.
А на ўваходзе на тэрыторыю, каля самых варот, сустракаюць дзяцей i бацькоў жыхары далёкай Поўначы: два прыгожыя i важныя пiнгвiны. Стаяць яны, ганаровыя, у чорных пiджачках, у чырвоных ботах. I нiбыта запрашаюць: «Заходзьце да нас, калi ласка!». Здзiўленыя бацькi спакойна iдуць на работу. А дзецi з лёгкасцю i радасцю застаюцца ў сваiх групах да самага вечара. I не дзiва! Яны добра ведаюць, што калi прыйдзе час прагулкi, акрамя снежных фiгур, чакаюць iх на вулiцы цiкавыя зiмовыя забавы. «Якiя забавы? – спытаецеся вы. – Як жа гуляць на двары, калi столькi снегу?» Не ўсе дарослыя могуць тут прайсцi, што казаць пра маленькiх дзяцей. Але ў нашым дашкольным цэнтры вялiзныя гурбы снегу цудоўным чынам пераўтварылiся ў таямнiчыя лабiрынты. Дзецi ведаюць, што па iм трэба хадзiць акуратна i ўважлiва. Чаму ўважлiва? Таму што гэта ж лабiрынт! У iм можна знайсцi пiрацкi скарб або падарункi самой Снежнай каралевы.
Вось колькi радасцi i шчасця могуць прынесцi дзецям вялiкiя гурбы халоднага, белага снегу!
Ганна Аляксандраўна АКСЦІНА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі.
Гродзенскі раён,
ДЦРД аг. Парэчча.