У музеі народнага песняра

Из нашей почты Новости

 

Вучні 6-га «А», 8-га «К» і 9-га «А» класаў разам з класнымі кіраўнікамі А. П. Капціловіч, Ю. Ул. Карабухіным і В. В. Манюк наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Галоўная мэта экспазіцыі музея – паказ жыцця і творчасці Янкі Купалы ў нацыянальным і сусветным кантэксце, роля пісьменніка ў гісторыі нацыянальнай літаратуры, культуры.

Юныя навагрудчане зазірнулі ў рабочы кабінет, гасцёўню, якія створаныя па ўспамінах і архіўных матэрыялах. Даведаліся, што народны паэт – першы стваральнік беларускіх санетаў. Праглядзелі відэаролік «Купалле» ў фармаце 3D.

Асабліва ўразілі вучняў рукапісы Янкі Купалы, асабістыя рэчы паэта, шматлікія фотаздымкі.

Пра народнага песняра можна слухаць бясконца. Янка Купала далучыў беларускую культуру да сусветнай, дзякуючы яго творчасці беларускую літаратуру ведаюць у многіх краінах.

Вучні атрымалі новыя веды, незабыўныя ўражанні і памятныя сувеніры.

Алена Паўлаўна КАПЦІЛОВІЧ,

класны кіраўнік 6-га класа «А».

г. Навагрудак, школа № 7.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *