Люты – сапраўдны святочны месяц. 6-ы клас «Б» гімназіі № 3 г. Магілёва разам са сваім класным кіраўніком вырашыў сустрэць яго ярка і маляўніча, пад знакам цудоўнага свята Масленіцы ў форме вуснага часопіса «Масленіца ідзе!».
У гэтым навучальным годзе клас пачаў актыўна ўдзельнічаць у інавацыйным праекце грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. Вывучаць традыцыі і звычаі беларускага народа – адзін з напрамкаў праекта. Першае знаёмства са славянскім святам навучэнцы правялі весела, актыўна і творча: удзельнічалі ў конкурсе тэматычных малюнкаў, спявалі традыцыйныя песні, адгадвалі загадкі, шмат гулялі, жартавалі, паласаваліся смачнай ежай і гарачай гарбатай. Адным з самых хвалюючых момантаў свята стала прэзентацыя батлеечных лялек, у стварэнне якіх дзеці ўклалі талент і выдатныя творчыя здольнасці разам з бацькамі. Па выніках праведзенага першага знаёмства з шырокай Масленіцай дзеці адзначылі, што вывучаць традыцыі свайго народа цікава, займальна і весела.
Увесь люты наперадзе, а гэта значыць, што Масленіца абяцае быць незабыўнай!
Вольга Уладзіміраўна СМІРНОВА,
класны кіраўнік.
г. Магілёў, гімназія № 3, 6-ы клас «Б».