Год гістарычнай памяці – гэта напамін усім нам пра неабходнасць заўсёды з удзячнасцю і павагай адносіцца да таго, што пакінулі нам папярэднія пакаленні.
А пакінулі яны нам заваяваны ў жорсткай бітве мір на нашай зямлі, пакінулі запавет берагчы спакой і жыццестваральную працу людзей. Жыць у бяспамяцтве – значыць не мець магчымасці правільна скіравацца ў сучаснасці і не пабудаваць фундамент для наступных пакаленняў. На нас, маладых, ляжыць вялікая адказнасць у тым, каб быць дастойнымі сваіх бацькоў, дзедаў і прадзедаў. Мы павінны апраўдаць іх надзеі і спадзяванні і захаваць гістарычную спадчыну.
Дар’я ШАМРЫЛА,
старшыня Савета вучнёўскага самакіравання,
член ГА «БРСМ».
Ганцавіцкі раён,
Хатыніцкая школа. 11-ы клас.