У рамках рэгіянальнага прафарыентацыйнага праекта «#Эканоміка. Асоба. Будучыня», які накіраваны на знаёмства школьнікаў і педагогаў з працай прадпрыемстваў Лідскага раёна, вучні 9-х класаў школы № 11 г. Ліды наведалі адно з найстарэйшых прадпрыемстваў горада ААТ «Лідская абутковая фабрыка».
Гісторыя прадпрыемства пачала свой адлік з 1928 года. Яшчэ у даваенны час на тым месцы, дзе сёння размешчаны сучасныя яго будынкі, пачала працу фабрыка гумовага абутку «Ардаль», што ў перакладзе на нашу мову азначае «Галёша».
Аб гісторыі прадпрыемства, яго традыцыях і сучаснай вытворчасці пачулі вучні падчас экскурсіі па цэхам фабрыкі. Адным з самым цікавых момантаў для ўсіх стала ўласнае знаёмства з вытворчасцю. Школьнікі ўбачылі ўсе працэсы і этапы стварэння мадэльнага і хатняга абутку. З цікавасцю падлеткі назіралі за дзеяннямі майстроў сваёй справы. Яшчэ ў чым упэўніліся ўсе, дык гэта тое, што матэрыял, які выкарыстоўваюць на абутковай фабрыцы экалагічна чысты. Як кажуць «абутак дыхае», усё гэта дзякуючы таму, што выкарыстоўваюць прыродны матэрыял. Штогод Лідская абутковая фабрыка выпускае больш 300 000 пар абутку.
Апошнім аб’ектам наведвання стаў фірмовы магазін «Чаравічкі», дзе вучні змаглі ацаніць якасць і ўбачыць поўны асартымент і разнастайнасць дызайна на густ кожнага пакупніка.
Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 9-га класа «Б».
г. Ліда, школа № 11.