Радзімы край мой – Беларусь!

Из нашей почты

 

З мэтай фарміравання грамадзянска-патрыятычных якасцей вучняў у Год гістарычнай памяці ў 2-м класе «Б» адбылася класная гадзіна «Радзімы край мой – Беларусь!».

Пачалося мерапрыемства з разважанняў, што азначае слова Радзіма. Адны адказалі, што гэта шчасце, другія – песні, якія льюцца з краю ў край, наступныя, што гэта сонца, зямля ў зіхценні рос. Потым дзеці згадзіліся з класным кіраўніком, што павінны ведаць сімвалы Рэспублікі Беларусь. Яны заверылі, што, як сапраўдныя грамадзяне сваёй краіны, будуць з павагай і гонарам адносіцца да іх. Адзін з вучняў зазначыў, што нашу краіну называюць зямлёй пад белымі крыламі, бо сімвалам роднай Беларусі з’яўляецца бусел. Успомнілі вучні і нашых продкаў , якія ўслаўлялі родную краіну: асветніцу Ефрасінню Полацкую, першадрукара Францыска Скарыну і славутага паэта Сімяона Полацкага. З задавальненнем дзеці праінсцэніравалі вершаваную казку Міколы Гамолкі «Мядовая хвароба». Вучні прачыталі вершы беларускіх аўтараў, праслухалі беларускія песні.

Класная гадзіна спрыяла развіццю гонару за свой радзімы куточак.

Марына Яўгенаўна УРБАНОВІЧ,

класны кіраўнік.

Дзятлаўскі раён,

Казлоўшчынская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *