Магутная i прыгожая родная мова

Из нашей почты

Цудоўная i мiлагучная, такая родная, матчына мова… У акцябратскай групе «Усмешка» школы № 9 г. Лiды цiкава i карысна прайшла класная гадзiна ў выглядзе мiкс-пляцоўкi «Сэрцам роднага слова кранiся».

Вучнi гулялi ў перакладчыкаў, спрабавалi свае сiлы ў гульнi «Веру – не веру», правялi вiктарыну – спаборнiцтва, конкурс «Пазнай партрэт пiсьменнiка», высветлiлi, хто лепш ведае прыказкi, разгадвалi загадкi  i паспяхова справiлiся з лiтаратурнай крыжаванкай, але самым хвалюючым i вырашальным стаў тур для капітанаў. Усе вучнi вельмi старалiся i прыклалi шмат намаганняў для перамогi, а самыя аактыўныя i эрудзiраванныя ўдзельнiкi мiкс-пляцоўкi атрымалi невялiкiя ўзнагароды.

Самым жа каштоўным, безумоўна, вынiкам гэтай незвычайнай класнай гадзiны стаў зварот да крынiц роднай мовы i яснае разуменне, што каб быць   сапраўдным патрыётам сваёй Радзiмы, трэба добра ведаць  i шанаваць нашу любімую i непаўторную родную мову.

Вольга Валянцінаўна БРЭЙВО,

класны кіраўнік 4-га класа «А».

г. Ліда, школа № 9.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *