Гучна, весела, цікава і пазнавальна прайшоў у Круцілавіцкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе тыдзень беларускай мовы і літаратуры «З любоўю да роднага слова».
План уключаў мерапрыемствы для ўсіх навучэнцаў. Не засталіся ў баку і вучні 5-га класа. Хоць клас наш невялікі – усяго чатыры вучні, але пастараліся паўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах. Асабліва цікава прайшоў дзень, калі ўсе з самай раніцы у школе размаўлялі на беларускай мове не толькі на ўроках, але і на перапынках. Былі праведзены конкурсы малюнкаў паводле беларускіх казак, конкурс-чэлендж чытальнікаў, адбылася квілт-акцыя «Маё любімае беларускае слова…» – на паперы А4 вучні пісалі сваё любімае слова на беларускай мове і аздаблялі яго.
З цікавасцю вучні дазналіся, што сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў і палова з іх пад пагрозай знікнення. Не маглі зразумець, што як гэта мова можа знікнуць? Гаварылі аб тым, што на беларускай мове выдадзены і друкуюцца кнігі, часопісы, газеты, слоўнікі, даведнікі. Удзельнічаючы ў гульнях, віктарынах, моўных турнірах пяцікласнікі зразумелі, што самая важная задача іх – берагчы мову, размаўляць на роднай мове, вывучаць яе. Неабходна ведаць гісторыю мовы, культуру народа, каб з гонарам можна было сказаць, што мы беларусы і ганарымся, што жывём у такой цудоўнай краіне, як Беларусь.
Станіслава Лявонаўна ЖЫХ,
класны кіраўнік 5-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Круцілавіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.