У Тучанскім дзіцячым садзе–сярэняй школе ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшла літаратурная гасцёўня «Шануй родную мову».
У ходзе мерапрымства вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі загадкі-жарты, прагледзелі відэафільм «Смак мовы». Запрошаны госць загадчык Тучанскай сельскай бібліятэкі Ганна Васільеўна Шубко таксама зачытала выказыванні класікаў беларускай літаратуры аб роднай мове і запрасіла вучняў пазнаёміцца з навінкамі літаратуры. Для вучняў пачатковых класаў быў арганізаваны паказ мультфільмаў на аснове беларускіх народных казак, пасля якога праведзена віктарына.
Заключным мерапрыемствам тыдня стала сустрэча вучняў з членам Саюза пісьменнікаў, зямлячкай, выпускніцай школы Галінай Іосіфаўнай Нупрэйчык, якая прэзентавала сваю новую кнігу «Вясёлкі ў расінках». Слухачы з задавальненнем слухалі вершы на беларускай мове з рубрыкі «Цацка бегае па хаце», адгадвалі загадкі з рубрыкі «Загадаю вам загадку», рашалі матэматычныя задачкі з рубрыкі «Матэматыка ў вершах». Свой новы зборнік вершаў паэтэса падаравала ўстанове адукацыі. Старэйшыя вучні школы задавалі Галіне Іосіфаўне пытанні аб першых спробах пяра, аб натхненні, аб тэматыцы вершаў.
Ганна Васільеўна ШАХРАЙ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Клецкі раён,
Тучанскі дзіцячы сад–сярэняя школа.