Вучні Мушынскага дзіцячага сада–сярэдняй школы прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў Тыдня Беларускай мовы і літаратуры, прымеркаванага да Дня роднай мовы.
Тыдзень праводзіўся пад дэвізам «Мова родная – мова модная!». Вучні прымалі актыўны ўдзел у гульні-конкурсе «Буслік-2022», конкурсе на лепшага чытальніка, конкурсе-прэзентацыі флаераў «У любімай мове роднай, наскай, ах, якія словы…», вясёлых перапынках «Мы пачнём гульню шпарчэй», конкурсе віншавальных паштовак на беларускай мове «Абаронцам Айчыны», гульні «Хто хоча стаць выдатнікам?».
На працягу тыдня вучні адчулі смак і прыгажосць нашай беларускай мовы, нездарма ж яна лічыцца другой у свеце па мілагучнасці, саступаючы толькі італьянскай мове.
Паважайце і любіце родную мову! Гэта скарб, дядзены нам ад Бога!
Сняжана КАВАЛЁВА,
вучаніца 8-га класа.
Мсціслаўскі раён,
Мушынскі дзіцячы сад–сярэдняя школа.