Як Масленіцу святкавалі

Из нашей почты Новости

Адраджэнне свят і абрадаў сёння ў сваім першапачатковым выглядзе – задача няпростая, але настаўнікі і вучні Палатоўскай дзіцычы сад–базавай школы стараюцца наблізіць духоўную спадчыну продкаў да сябе і іншых. Ужо традыцыйным стала ў школе правядзенне такога свята як масленіца. Масленіца – гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны.

Цікава і весела праходіць гэта свята штогод: вучні ладзяць карагоды, гуляюць у гульні і частуюцца блінамі. Нашы продкі верылі, што разам з круглым, румяным бліном, так падобным да сонца, яны з’ядаюць часцінку яго цяпла і магутнасці. А напрыканцы свята абавязкова трэба спаліць пудзіла – сімвал Масленіцы, каб ураджай быў багатым, хваробы сышлі, а народ жыў у міры і дабрабыце.

Без ведання сваіх вытокаў немагчыма па-сапраўднаму палюбіць родны край, яго спадчыну, стаць патрыётам. Таму традыцыйныя беларускія святы ў нашай школе заўсёды атрымліваюцца на славу. Прыязджайце да нас у Палату! Мы абавязкова пачастуем вас смачнымі блінамі!

Альбіна КАРПАВА,

вучаніца 8-га класа.

Полацкі раён,

Палатоўская дзіцычы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *