Вучні 9-га класса «Б» лідскай школы № 11 наведалі раённае свята «Провады зімы», якое праходзіла на пляцоўцы каля Лідскага замка. Масленіца для школьнікаў – адно з любімых святаў. Штогод яны прымаюць удзел ў масленічных забавах. І на гэты раз таксама адправіліся на свята, каб дакрануцца да гістарычнай памяці беларускага народа.
Юнакі і дзяўчаты наведалі інтэрактыўныя пляцоўкі, падрыхтаваныя для ўдзельнікаў свята ўстановамі культуры Лідскага раёна. З задавальненнем вучні прымалі ўдзел у займальных конкурсах, спаборніцтвах, гульнях, вадзілі карагоды, вялі жартоўныя баі, лавілі «гарачыя пельмені».
Дзевяцікласнікі не прайші міма пляцоўкі ГА «БРСМ». Кожны жадаючы меў магчымасці паспрабаваць скласці спілс-карту Рэспублікі Беларусь. А каб справа пайшла хутчэй, вучні ўсе разам узяліся за выкананне задання. За хуткі час каманда склала карту. Кожны ўдзельнік атрымаў падарункі ад арганізатараў пляцоўкі. Сумесная праца ў чарговы раз даказала школьнікам, што разам справа ладзіцца значна хутчэй.
А якая ж масленіца без бліноў, сімвала свята? Таму кожны мог пачаставацца блінамі на свой густ.
Арганізатары свята пастараліся стварыць настрой весялосці, даставіць дарослым і дзецям радасць і незабыўныя эмоцыі на цэлы каляндарны год.
Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 9-га класа «Б».
г. Ліда, школа № 11.