Бібліятэчны свет духоўнасці

Из нашей почты Новости

 

Калі мы гаворым аб сучасным выхаванні, то найпершым фактарам стаіць духоўнась. Калі з душою падыходзіць да любой справы, то яна заўжды атрымаецца. Словы – сінонімы душа і духоўнасць азначаюць адно – здаровая душа будзе цягнуцца да духоўнасці, змяняцца, удасканальвацца. Ссылаючыся на слоўнік В. І. Даля «Духоўнасць» абазначаецца як яднанне духа, душы, розуму і волі. Духоўнасць – паняцце рэлігіёзнае, а маральнасць – свецкае. У школьным выхаванні мы аб’ядноўваем гэтыя два  тэрміны чалавечай годнасці.

З гісторыі выхавання велаем, што «духоўна-маральнае выхаванне» з’явіўся аж у ХХ стагоддзі. Калі гаворым пра храм навукі – школу, то нельга не адзначыць, што сэрца гэтага храма – бібліятэка, якая займе ў выхаванні школьнікаў адно з вядучых мест. Чалавек, які чытае, ніколі не зыйдзе з правільнага шляху. Духоўнае выхаванне займае ў рабоце бібліятэкара інтыгрыраванай бібліятэкі Беліцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы Людмілы Іванаўны Пятроўскай адно з галоўных месц, менавіта таму склалася сістэма, якая накіравана на выхаванне школьнікаў. Есць некалькі накірункаў, у рамках якіх і праводзіцца ўзаемадзеянне з падлеткамі: выставы, мерапрыемствы, прысвечаныя да знамянальх дат і праваслаўных свят; сустрэчы са свяшчэнаслужыцелямі і падарожжы па святых месцах Беларусі; папулярызацыя літаратуры аб добрых учынках, асновах праваслаўя; свет дабрыні і маралі ў казках.

Калі гаварыць пра выхаванне духоўнасці цераз работу бібліятэкі, то хочацца адзначыць бібліятэкара Беліцкай інтэгрыраванай бібліятэкі Людмілу Іванаўну Пятроўскую, чалавека, адданага сваей працы, сціплага, ідэйнага,  якая вядзе за сабою ў мір кнігі дзяцей, змалку прывівае любоў да кнігі, да чытання. Кожнаму дзіцяці яна аддае часцінку дабрыні, заўжды падкажа які расказ пачытаць, якая кніга вельмі цікавыя. Менавіта таму ў школе дзеці прыходзяць за кніжнымі навінкамі, іх можна застаць за чытаннем у бібліятэчным зале, яны бяруць кнігі дахаты, але нічуць не саромяюцца свайго захаплення мірам кніг. Шмат цікавых мерапрыемстваў праводзіцца бібліятэкарам для дзяцей. Бібліятэчныя гасцёўні, вечары і часы духоўнасці,  круглы стол па абмеркаванню народных традыцый, прысвечаныя святам праваслаўнага календара: «Святыя Каляды нам шчасце прынеслі», «Там, дзе ззяе Віфліемская Зорка», «Калядны калейдаскоп», «Каляды – сямейнае свята», «Весяліся, народ, Масленіца да нас ідзе» і многія іншыя…

Вельмі падабаецца дзецям выстава кніг з серыі «Азы праваслаўя», «Першыя крокі ў храм», «Школьнікам пра праваслаўную веру», «Душа па кроплі збірае свет», «Кнігі завуць да дабра», «Як пасябраваць з Богам». Духоўнасць – гэта наяўнасць унутранага водгуку, перажыванняў, міласэрднасці, адсутнасць абыякавасці да адбываючыхся падзей. Менавіта таму падрастаючаму пакаленню вельмі важна залажыць падмурак маральных каштоўнасцей, дабра і спагады. Шмат таго, што моладзь бачыць у сацыяльных чатах, інтэрнэце і сучасным тэлебачанне не заўжды далучаюць іх да высокага мастацтва, і ўжо за імі павінен быць выбар, а для гэтага школа і працуе, каб дзеці маглі выбраць правільны бок медаля. Для самых маленькіх жыхароў школьнай краіны, якія ходзяць у групу падоўжанага дня праводзяцца гульні «Дыван міру», мерапрыемства «Вучымся быць добрымі» , у аснове якіх падарожжа па казках, з з’яўленнем казачных герояў, напрыклад ката Леапольда, які завітаў да дзяцей , заспяваў з імі цудоўную песню «Калі добры ты». 

Шматлікія ўрокі маральнасці, дабра, якія разам з класнымі кіраўнікамі праводзіць Людміла Іванаўна Пятроўская, даюць магчымасць выказаць свой погляд, абмеркаваць тое, што хвалюе, цікавіць, вызывае супярэчнасці. Назва такіх урокаў гаворыць за сябе – «Спяшайцеся рабіць дабро», «Узвысім душу да дабра», «Душа па кроплі збірае свет», «Мне праз сэрца бачны мір», «Мір вачыма душы», «Прачніся, душа», «Даражэй за срэбра і золата», «Цана простага слова» і многія другія. Многія мерапрыемствы, якія напраўлены на духоўнае развіццё, праводзяцца ў праваслаўных храмах у час іх наведвання дзяцей і  бібліятэкара. Працягні руку дабрыні сваім вучням і яны пойдуць за табой…

Інна Анатольеўна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,

настаўнік мастацтва.

Лідскі раён,

Беліцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *