Пазакласная праца ў школе – неад’емная частка вучэбна-выхаваўчага працэсу. Яна спрыяе паглыбленню атрыманых ведаў, раскрыццю індывідуальных схільнасцей вучняў, развіццю самастойнасці, творчай актыўнасці вучняў.
Менавіта прадметныя тыдні з’яўляюцца адной з форм пазакласнай працы. Сталі яны добрай традыцыяй і ў Ваверскім дзіцячым садзе–сярэдняй школе. Мэтай Тыдня беларускай мовы стала фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы, літаратуры свайго краю, стварэнне ўмоў для таго, каб навучэнцы маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах, прадэманстраваць свае дасягненні ў згаданых прадметах.
Праграма тыдня ўтрымлівала разнастайныя формы і метады вучэбнай працы: спаборніцтвы, акцыі, віктарыны, выставы, гульні, чэленджы, выступленне лялечнага тэатра, пасяджэнне літаратурнай гасцёўні, конкурсы малюнкаў,экскурсіі ў школьны музей. І гэта ўсё, на мой погляд, дазволіла дзецям больш даведацца пра багатую спадчыну беларускага народа і ўсвядоміць думку аб неабходнасці клапаціцца пра бытаванне роднай мовы.
Марына Сяргееўна ЛЯСКОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара.
Лідскі раён,
Ваверскі дзіцячы сад–сярэдняя школа.