15 сакавіка наша краіна адзначала дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне Канстытуцыя – гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асобаснае развіццё.
У Жукоўшчынскім дзіцячым садзе–базавай школе стала ўжо добрай традыцыяй у гэты дзень праводзіць мерапрыемствы, на якіх ідзе размова аб дзяржаве, яго законах, правах і абавязках грамадзяніна, сімволіцы Рэспублікі Беларусь.
Для вучняў 5–9-х класаў прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна «Канстытуцыя прававой сістэмы» ў форме дыялогавай пляцоўкі, у якой прыняла ўдзел намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ірына Аляксандраўна Кунаш. Яна пазнаёміла вучняў з Канстытуцыяй як Асноўным Законам, яе структурай, асноўнымі раздзеламі і артыкуламі, правамі і абавязкамі грамадзян. Навучэнцы зрабілі невялікі экскурс у гісторыю стварэння Канстытуцыі, прайшліся па самых галоўных пунктах, якія вызначаюць паняцце «быць грамадзянінам».
Асабліва ўрачыстым гэты дзень быў для навучэнцаў 8-га класа, якім споўнілася 14 гадоў: яны атрымалі падарункавае выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Яркія і маляўнічыя кнігі ўтрымліваюць мноства карыснай інфармацыі, якая дакладна спатрэбіцца юным грамадзянам краіны, якія стаяць на парозе свайго самастойнага жыцця. Пасля атрымання падарункавага выдання васьмікласнікі прынялі клятву на вернасць Рэспубліцы Беларусь. Яны абяцалі быць годнымі грамадзянамі, сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, у любы момант прыйсці на дапамогу тым, каму яна патрэбна.
Марына Вацлаваўна АНТАНОВІЧ,
класны кіраўнік 5-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа.