21 сакавіка для вучняў 5-7 класаў была праведзена гульня «Знаўцы фінансавай пісьменнасці» з мэтай азнаямлення дзяцей аб фінансах. Вучні, падзяліўшыся на дзве каманды, адправіліся ў займальнае падарожжа, дзе высветлілі, што маецца на ўвазе пад паняццем фінансавай пісьменнасці, што такое грошы, і чаму ёсць грошы, якія прыносяць дабро, і ёсць грошы, якія прыносяць зло. Прагледзеўшы мультфільм “Асцярожна, грошы”, вучні сфармулявалі правілы, якія яны павінны памятаць, каб грошы не сталі ворагамі. Затым каманды абмяняліся думкамі аб тым, што трэба рабіць, каб у сям’і выдаткі не перавышалі даходы, даведаліся як планаваць сямейны бюджэт. Вучні высветлілі як і на чым можна зэканоміць дома, як і што трэба купляць у краме, вызначылі асноўныя віды прадуктаў для харчовага кашалька сям’і на месяц. Навучэнцы малявалі, шыфравалі словы, адгадвалі загадкі, і, вядома, трохі павесяліліся. Час прайшоў вельмі хутка.
Л.В.Вазвышаева,
класны кіраўнік 5-га класа.
Навагрудскі раён,
Шчорсаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа.