Вандроўка ў суботні дзень

Из нашей почты Новости

Нарэшце нябесная канцылярыя вясновымі сонечнымі днямі адкрыла сезон вандровак і падарожжаў. Таму шостага суботняга дня мы чакалі з вялікім нецярпеннем. Даўно  засумавалі па вандроўнай дарозе. Якраз такім і атрымаўся наш суботні дзень. Здзяйсняючы невялікае падарожжа па ваколіцах вёскі, мы любаваліся роднымі краявідамі, цудоўным вясновым надвор’ем. Пасля завіталі на наша традыцыйнае месца адпачынку ў невялікім лясочку. Крыху стомленыя, мы не паленаваліся прыбраць наша прыстанішча ад ламачча і пластыкавых бутэлек, якіх нямала назбіралася за зіму. А потым быў цэлы рытуал прыгатавання абеду. Непрыкметна з гульнёю ў хованкі праляцеў час. І аказалася, што ў нашай вандроўцы мы правялі цэлы дзень, замест запланаваных некалькі гадзін. А разыходзіцца не хацелася. Цудоўны атрымаўся наш выхадны дзень!

Ларыса Яўгенаўна Мароз,

класны кіраўнік 7-га класа

Вераб’евіцкі дзіцячы сад-базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *