Да святыняў Беларусі

Из нашей почты Новости

Навучэнцы 10 класа Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна ў рамках пілотнага праекта наведалі галоўную святыню беларускага праваслаўя — Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр. Мэтай паездкі з’яўлялася азнаямленне з храмамі Жыровіцкага манастыра, іх гісторыяй, праваслаўнымі традыцыямі. Экскурсію для вучняў праводзіў  семінарыст –экскурсавод, які пазнаёміў з гісторыяй заснавання манастыра, памятнікамі  архітэктуры: саборам у гонар Успення Прасвятой Багародзіцы, дзе знаходіцца цудатворная ікона Жыровіцкай Божай Маці, Яўленскай царквой,  царквой  Уздвіжання і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, паказаў, дзе жывуць і працуюць манахі,  інтэрнат для паломнікаў, распавядаў пра побыт і надзённыя праблемы манастыра, правёў па могілках, дзе пахаваны настаяцелі, духоўнікі, старцы манастыра і ўладыка Філарэт. Яго магіла ў кветках нават зімой — белыя ружы, іх уладыка любіў пры жыцці. Таксама экскурсанты наведалі святую крыніцу, дзе жадаючыя набралі з сабой цудадзейнай вады.

Марыя Мар’янаўна Цілігузава,

класны кіраўнік 10-га класа.

Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *