22 сакавіка 1943 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі была поўнасцю спалена вёска Хатынь разам з мірнымі жыхарамі. Сярод 149 загінуўшых 75 дзяцей. Гісторыя Хатыні не дае нам забыцца пра тыя страшныя падзеі і ахвяры фашызму. У час Вялікай Айчыннай вайны былі знішчаны 628 беларускіх вёсак, 186 з іх так і не былі адноўлены.
У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе для навучэнцаў I-XI класаў прайшоў адзіны ўрок “Пра што званяць званы Хатыні”, на якім рабяты пазнаёміліся з трагічнай гісторыяй вёскі Хатынь, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх ахвяр вайны. Па заканчэнні мерапрыемства у памяць аб загінулых жыхарах Хатыні дзеці намалявалі званочкі.
Жалобныя званы Хатыні сёння адгукнуліся болем у сэрцах кожнага.
Таццяна Сяргееўна Санцэвіч,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.