Завочнае падарожжа

Год исторической памяти Из нашей почты

22 сакавіка навучэнцы ІІ класа ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” прынялі ўдзел у класнай гадзіне, адзіным уроку па тэме “Аб чым звоняць званы Хатыні”. У форме завочнага падарожжа другакласнікі паглыбілі свае веды аб жудаснай трагедыі, якая адбылася ў гэты дзень 79 гадоў назад з вёскай Хатынь, нагадалі імёны сведкаў страшэннай падзеі, якім удалося застацца ў жывых. Таксама даведаліся аб стварэнні і асаблівасцях мемарыяльнага комплекса “Хатынь”, як сімвале вечнай памяці аб загінуўшых людзях у гады Вялікай Айчыннай вайны. Напрыканцы мерапрыемства рабяты разам з класным кіраўніком пачцілі памяць усіх ахвяр хвілінай маўчання.

Ала Уладзіміраўна Лазовік,

класны кіраўнік 2-га класа.

Круцілавіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *