З надыходам вясны пачаліся вясеннія клопаты. Першай справай трэба навесці чысціню і парадак у сваіх дварах, каля дамоў, на вуліцах. У шосты школьны дзень Пятрэвіцкія вучні 5-8 класаў далучыліся да гэтай агульнай справы. Іх намаганнямі ўдалося ачысціць ад смецця некалькі гектараў лесу, а таксама 3 вуліцы аг.Пятрэвічы. Смецця пасля зімы сабралася шмат, кожны вучань назбіраў па некалькі пакетаў. Гэта мерапрыемства мела дваякую карысць. Дзеці прагуляліся па лесе, падыхалі чыстым паветрам і ачысцілі лес і сваю веску ад смецця. Прырода падзякавала за добрую справу цудоўным надвор’ем. Усе ўдзельнікі акцыі пайшлі дамоў з пачуццем задавальнення ад агульнакарыснай працы і ўсвядомленасці важнасці зробленнай справы.
Ірына Яўгеньеўна Духоўнік,
кіраўнік школьнага лясніцтва.
Пятрэвіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.