Шчасце – жыць у мірнай краіне

Из нашей почты Новости

Адзіная інфармацыйная гадзіна «Беларусь — краіна міру, сяброўства і добрасуседства» прайшла 24 сакавіка ў ДУА «Пятрэвіцкі ВПК д/с-СШ» Навагрудскага раёна.

         На кожнай ступені навучання чырвонай лініяй прайшла думка: “Мы жывём у актыўна развіваючымся інфармацыйным грамадстве, у якім інфармацыя змяняецца імгненна.  Важна ўмець арыентавацца ў гэтым шквале інфармацыі, разумець якую інфармацыю лічыць праўдзівай”.

Вучням 9-11 класаў былі прапанаваны відэафрагменты Урачыстай цырымоніі падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму, «Беларускія ваенныя забяспечваюць бяспеку межаў». З дапамогай памятак «Правяраем праўдзівасць і надзейнасць інфармацыі», «Як аддзяліць факты ад думак у медыя» вучні вучыліся «фільтраваць» інфармацыю з сеткі Інтэрнэт.

Галоўнай высновай для вучняў старэйшых класаў стала наступнае: калі мы хочам захаваць краіну ў цяперашні востры перыяд, мы павінны займацца кожны сваёй справай. А спраў у вучняў старэйшых класаў шмат: вучыцца, дапамагаць малодшым, пажылым людзям, сваім бацькам,сваім блізкім,  свайму аграградку, сваёй Радзіме; прыйсці на дамапогу кожнаму,каму яна патрэбна, і сваёй краіне, у любы момант.

Вучні 5-8 класаў пачалі інфармацыйную гадзіну з думкі, што жыць у мірнай краіне — вялікае шчасце; мірнае неба над галавой — адна з самых галоўных каштоўнасцей чалавецтва.

Дзеці  тлумачылі значэнне слова «мір», прыводзілі прыклады таго, што можа зрабіць кожны чалавек, каб свет стаў лепшым.

Вучні малодшых класаў адпусцілі сімвал міру — галубка — пад планетай Зямля. Вучань 3-га класа Аляксей Шастак даказаў, што беларусы – самыя мірныя людзі на планеце Зямля, што іх шчыраму сяброўству  і добрасуседству могуць зайздросціць усе краіны.

Вучань 4-га класа Генадзь Лагвіновіч упэўнены, што беларускі народ, які так моцна пакутаваў ад фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, не можа стаць пагрозай міру.

«У нас будзе мір, мы жывём і будзем жыць у міры»,- гучалі словы з вуснаў дзяцей.

Кацярына Новікава,

член актыву вучнёўскага самакіравання,

Пятрэвіцкі дзіцяцы сад-сярэдняя школа

Навагрудскага  раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *