Любоў да сваёй зямлі, свайго народа – гэта зразумелая з’ява для любога чалавека, бо ён нарадзіўся ў гэтай краіне, рабіў першыя крокі, пачаў пазнаваць акружаючы свет, упершыню сказаў слова “мама”. У гэтай краіне жылі многія пакаленні яго продкаў. Але гэта любоў не ўзнікне сама па сабе, яе трэба далікатна і ненавязліва прывіваць, прычым пачынаючы з самага ранняга дзяцінства. Першыя ўрокі патрыятызму пачынаюцца ў сям’і, а школа дапаўняе і шліфуе дадзеную якасць, якая неабходна кожнаму з нас.
Кожную раніцу з 28 сакавіка вясёлыя дзіцячыя галасы напаўняюць калідоры прышкольнага лагера “Планета Дабра” Шчорсаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак праводзяць свае вясеннія канікулы ў вясёлай і добрай абстаноўцы ў кампаніі сяброў.
Кульмінацыяй трэцяга дня лагернай змены пад назвай “Мая малая радзіма” стала экскурсія ў краязнаўчы музей г.п.Карэлічы. Для выхаванцаў была праведзена экскурсія, якая дала магчымасць ім убачыць і зразумець быт нашых продкаў, даведацца гісторыю аддзельных экспанатаў. Асабліва спадабалася дзецям экспазіцыя беларускай народнай творчасці, дзе экскурсавод пазнаёміла іх з гісторыяй беларускіх народных свят. Зацікавілі дзяцей экспанаты Вялікай Айчыннай вайны: узнагароды, франтавая перапіска, рэчы ўдзельнікаў вайны. Дзеці былі ў захапленні ад пачутага і ўбачанага. Дзень у лагеры атрымаўся цікавым, займальным і пазнавальным.
Вазвышаева Людміла Віктараўна,
дырэктар прышкольнага аздараўленчага лагера “Планета Дабра”
Шчорсаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Навагрудскага раёна.