Знаёмства з Паўлаўскім караваем

Из нашей почты Новости

З мэтай вывучэння гісторыі  і  традыцый беларускага народа навучэнцы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы  Дзятлаўскага раёна прынялі ўдзел у анімацыйнай праграме “Цуда-печка” у  Паўлаўскай этнагасцёўні Слонімскага раёна.  У час экскурсіі  рабяты даведаліся, што сярод мясцовых каравайніц існуе прымаўка: “Спячы каравай – як дзіця нарадзіць”. Праца гэта адказная, клапатлівая і вельмі цяжкая, таму пякуць каравай звычайна не менш за пяць чалавек. У першы дзень прапальваюць печ, у другі – замешваюць цеста для каравая, асобна для “шышак”,  іх вырабляюць  і выпякаюць, у наступны дзень каравай ўпрыгожваюць.

Для рабят быў праведзены майстар-клас пад кіраўніцтвам каравайніц па вырабу “шышак”, “кветак”, “птушак” з цеста. Пакуль зробленыя ўпрыгожванні выпякаліся ў печы, мясцовы дамавік праводзіў з гасцямі цікавыя народныя гульні і спаборніцтвы, рабяты адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, разам стварылі аркестр з розных музычных інструментаў.  Затым усіх наведвальнікаў этнагасцёўні пачаставалі духмяным чаем са славутым Паўлаўскім караваем.

Усе рабяты везлі дадому духмяныя караваі, незабыўныя ўражанні пра цікавую сустрэчу і жаданне наведаць Паўлаўскую каравайню яшчэ раз.

                                                                               Ала Іосіфаўна Паўлоўская,

                                               класны кіраўнік 3-га класа,

                                               Дзятлаўскі раён,

                                               Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *