Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Из нашей почты Новости

У дні вясновых канікул па ўсёй Беларусі праходзіў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі – свята дапытлівых дзяцей і дарослых, улюбёных у кнігу, свята вясёлых прыгод, новых літаратурных адкрыццяў, сустрэч з цікавымі людзьмі.

У школьнай бібліятэцы Пятрэвіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы ў рамках тыдня прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю дзіцячай кнігі і чытання сярод дзяцей і падлеткаў: забаўляльная гадзіна «І ў кніг бываюць юбілеі!», літаратурны дыліжанс «Побач з кнігамі – не сумую», гульнявое шоу «Вас у казку добрую клічам»; літаратурны глобус «Падарожжа па замежных казках».

Зацікавіла дзяцей і іх бацькоў, гадзіна сямейнага чытання, прысвечаная рэспубліканскаму сацыяльна-творчаму праекту «Сямейнае чытанне»: «Чытаем кнігі аб вайне». Бацькам цікава было перачытаць разам са сваімі дзеткамі апавяданні беларускага дзіцячага пісьменніка Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы з хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам – артылерысты…». Членамі актыву ІБЦ, для бацькоў была распрацавана памятка. Для якой, у праграме ГЕНЕРАТАР QR кодаў, была закадзіравана спасылка на сайт бібліятэкі з поўнымі тэкстамі твораў Івана Сяркова. Запланавана творчая сустрэча бацькоў і дзяцей па абмену думкамі і уражаннямі аб прачытаных творах.

Для вучняў пачатковых класаў, цікава і маляўніча, прайшло знаёмства з нашай даўняй сяброўкай – газетай для дзяцей і падлеткаў «Зорька». Рэпартажы з урокаў, конкурсы і навіны, анонсы кінафільмаў, мульцікаў – аб усім даведваемся на старонках газеты

2 красавіка, актыўнымі удзельнікамі «Дня вясёлых задум для кніжкіных сяброў», сталі выхаванцы аздараўленчага лагера «Весенняя перезагрузка». Падчас якога, рабяты навучыліся рабіць закладку – вугалок з паперы «Вясёлы вослік».

Ва ўсіх вучняў з’явілася не толькі арыгінальная закладка, але і цёплыя і душэўныя моманты зносін.

Наталля Анатольеўна ЮШКЕВІЧ,

бібліятэкар.

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *