Юныя спартсмены Пятрэвіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі па рэалізацыі праекта «Рэспубліканскі алімпійскі ўрок-2022», арганізаванага Беларускай алімпійскай акадэміяй. Правядзенне акцыі было прымеркавана да Міжнароднага дня спорта.
У гэтым годзе супрацоўнікамі акадэміі для вучняў 1–4-х, 5–8-х, 9–11-х класаў былі распрацаваны займальныя ўрокі, прысвечаныя XXXII Алімпійскім зімовым гульням у Токіо-2020 і XXIV Алімпійскім зімовым гульням у Пекіне-2022: сцэнарыі, прэзентацыі да ўрока, наглядныя матэрыялы для арганізацыі прасторава-прадметнага асяроддзя.
Дзякуючы гэтаму, правядзенне алімпійскага ўрока ў нашай установе адукацыі стала яркай падзеяй, якая дазволіла даведацца шмат новага і цікавага пра атрыбуты і асаблівасці правядзення алімпійскіх зімовых гульняў, а таксама садзейнічала фарміраванню ў вучняў пачуцця гонару за спартсменаў нашай краіны, грамадзянскасці, патрыятызму.
Адметнай рысай урокаў стала тое, што праводзіліся яны з дапамогай лепшых спартсменаў нашай установы адукацыі.
Леанід Леанідовіч ЮШКЕВІЧ,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі сад–сярэдняя школа.