Велапаход, у які адправіліся вучні Азяранскага дзіцячага сада–сярэдняй школы, меў назву «Па ваенных дарогах», таму кіраўнік Іван Васільевіч Саскевіч маршрут спланаваў загадзя.
Накіраваліся па суседніх вёсках нашага сельскага савета: Азяраны–Бечы–Бячанская Буда. Хвалюючым момантам велапахода было наведванне магілы воіна-разведчыка Яна Пятровіча Ражалоўскага, магілы невядомага салдата ў вёсцы Бечы. З вялікай цікавасцю слухалі аповед жыхара вёскі Бячанская Буда аб жахах вайны, пра якія яму расказвала яшчэ бабуля. Да помнікаў воінам вучні ўсклалі кветкі.
Чаго толькі не паспелі мы за гэты дзень! Праехалі цікавым шляхам па жывапісных месцах нашай мясцовасці, назіралі, як высока ў небе з выраю вярталіся журавы, слухалі спевы птушак, вучыліся правільна запальваць касцёр, шмат гаварылі аб прыродзе роднага краю.
Дзень быў вельмі насычаны, прайшоў цікава і з карысцю. Упэўнены, што гэты невялікі велапаход, які быў для некаторых вучняў першым, застанецца ў памяці як адно з самых яркіх ураджанняў дзяцінства.
Паліна ПЯШЭВІЧ,
вучаніца 5-га класа.
Жыткавіцкі раён,
Азяранскі дзіцячы сад––сярэдняя школа.