Скакалкін дзень

Из нашей почты Новости

Пятрэвіцкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе прайшоў дзень здароўя «Скакалкін дзень». Галоўнай ідэяй стала папулярызацыя сярод вучняў розных відаў спорту, у дадзеным выпадку – скачкоў на скакалцы.

Перад пачаткам фізкультурна-аздараўленчых спаборніцтваў вучні праглядзелі некалькі відэаролікаў, каб ўсвядоміць, што скачкі на скакалцы – адзін з найбольш распаўсюджаных варыянтаў кардыё-нагрузак, які прымяняецца як для пахудання, так і для паляпшэння здароўя чалавека.

Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі вучыліся выконваць практыкаванні са скакалкай, спаборнічаць, рабілі разлікі. Так, пры занятках аэробікай за 1 гадзіну губляецца 360 калорый, хадзьбе па бегавой дарожцы – 200, скачках на скакалцы – 900 (абсалютны рэкорд для спальвання калорый). Пасля такіх разлікаў кожны з удзельнікаў склаў уласную праграму практыкаванняў са скакалкай на месяц.

Акордам дня стаў яшчэ адзін эмацыянальны ўсплёск – узнагароды па выніках спаборніцтваў.

Было вырашана, што наступны дзень здароўя ізноў будзе прысвечаны аднаму з папуляных відаў спорту. Трэба ж ісці ў нагу з часам па ўсіх накірунках актыўнага жыцця.

Дарына Віктараўна КІСЛЯК,

педагог-арганізатар.

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкі сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *