Клапоцімся аб роднай прыродзе

Из нашей почты Новости Экологический проект "Растём вместе с "Зорькой"

Падчас школьных паходаў, экскурсій, прагулак, якія мы часцей за ўсё здзяйсняем у лес і на луг вучымся слухаць і бачыць не толькі прыгажосць роднай прыроды, але і стараемся пачуць і ўбачыць праблемы і скаргі.

Пасля аднаго з такіх паходаў, наша настаўніца прапанавала нам скласці лісты ад асобы насякомых, дрэў, кветак, а з дапамогай бацькоў пастарацца знайсці шляхі вырашэння гэтых праблем. Такім чынам у нас атрымаўся экалагічны праект «Жаласная кніга прыроды».

«Жаласная кніга прыроды» – гэта трывожны аповяд аб тым, як цяжка жывецца раслінам, жывёлам, насякомым, птушкам, рыбам. Аўтарам кнігі выступае сама прырода. Чытачы – людзі з добрым і спагадным сэрцам, якім не ўсё роўна, што адбываецца з нашым навакольным светам.

Наш праект – бестэрміновы. Хочацца верыць, што скаргаў не стане больш.

У выніку мы разам з бацькамі прынялі актыўны ўдзел у дадзеным праекце: ўдзельнічалі ў суботніках, працоўных дэсантах, майстравалі кармушкі і шпакоўні, кармілі птушак узімку; складалі памяткі; дзяліліся атрыманай інфармацыяй з сябрамі, бацькамі; удзельнічалі ў пасадцы лесу.

Працуючы над праектам, вельмі хутка прыйшлі да высновы – што ўсё гэта звёны аднаго ланцужка, і калі раптам якое звяно разбурыцца або знікне зусім, то адбудзецца сапраўдная экалагічная катастрофа. А сёлета вырашылі паўдзельнічаць у экалагічным праекце любімай газеты — «Расцём разам з «Зорькой»!

 

Вучні 2-га класа

і Валянціна Іванаўна МІХАЙЛАВА.

Астравецкі раён,

Альхоўская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *