Кожны год вучні Паляцкішскай школы аказваюць дапамогу Беняконскаму лясніцтву ў пасадцы лесу. Сёлета члены валанцёрскага атрада «Добрае сэрца » прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2022», прысвечанай Году гістарычнай памяці.
Пасля кароткага інструктажу ўдзельнікі акцыі дружна ўзяліся за справу. Атрад у колькасці дванаццаці чалавек пад кіраўніцтвам лесніка Вячаслава Іванавіча Собаля працаваў зладжана.
Вячаслаў Іванавіч і дзевяцікласнік Максім Зуза з дапамогай мяча Колесава рабілі лункі ў загадзя падрыхтаваных разорах, за імі ішлі дзяўчынкі і хлопчыкі і высаджвалі саджанцы ў грунт. Асаблівую стараннасць праявілі Ксенія Васілеўская, Дзіяна Грыгаровіч, Дзяніс Санкоўскі, Дар’я Янкелайць. Навічкамі ў гэтай справе былі Даніель Белаокі і Аляксей Янкелайць, але парады, дадзеныя лесніком падчас інструктажу, яны выканалі.
Валанцёры працавалі на карысць прыродзе і грамадству, высадзілі ў грунт саджанцы хвойных парод на плошчы 3,1 га.
Працай вучняў былі задаволены ляснік Вячаслаў Іванавіч Собаль і майстр вытворчага ўчастка Часлаў Сцяпанавіч Масель.
Іван Францавіч ГАБІС,
педагог сацыяльны.
Воранаўскі раён,
Паляцкішская школа.