У горадзе Ліда прайшоў Дзень Купалаўскага ўніверсітэта. З мэтай знаёмства патэнцыйных абітурыентаў з выкладчыкамі і студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы вучні 10-га і 11-га класаў школы № 10 г.Ліды вырашылі не прапускаць такую важную падзею. Большасць з іх ужо азначылі для сябе будучыя прафесіі, а вось выбар універсітэта яшчэ застаецца адкрытым.
Рэктар універсітэта І. Ф. Кітурка расказала пра факультэты і спецыяльнасці, якія можна атрымаць у Купалаўскім універсітэце, пра перавагі, новыя спецыяльнасці, сацыяльную падтрымку студэнтаў і яркае студэнцкае жыццё. Падзякавала прысутным навучэнцам за іх актыўную жыццёвую пазіцыю і выказала надзею на плённую далейшую працу.
Падчас сустрэчы працавалі інтэрактыўныя творчыя пляцоўкі, якія наведалі навучэнцы. Пляцоўкі дазволілі набыць ўсю патрэбную інфармацыю для паступлення ва ўніверсітэт, а таксама прадэманстравалі, чым займаюцца і як жывуць студэнты ў Купалаўскім.
Спадзяемся, што гэты прафарыентацыйны дзень дазволіў тым, хто яшчэ не вызначыліся з выбарам ВНУ, зрабіць выбар на карысць дадзенага ўніверсітэта.
Таццяна ЛІПІНСКАЯ Т.Ю.
класны кіраўнік 10-га класа «А».
г. Ліда, школа № 10.